Перайсці да зместу

Станіслаў Трамбецкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Станіслаў Трамбецкі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 8 мая 1739(1739-05-08)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 снежня 1812(1812-12-12)[1][2][…] (73 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік
Мова твораў польская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Станіслаў Трамбецкі (польск.: Stanisław Trembecki; 1739—1812) — польскі паэт.

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся непадалёк Кракава ў багатай сям’і. Пасля навучання ў Польшчы двойчы выязджаў за мяжу, некаторы час жыў у Францыі. Большую частку жыцця ён правёў з каралём Польшчы Станіславам Аўгустам Панятоўскім. З 1773 прыдворны камергер, сакратар, з часам стаў улюбёным паэтам караля[4].

Як прыдворны паэт, Станіслаў Трамбецкі атрымаў задачу ўмацаваць аўтарытэт караля і яго палітыкі. Напісаў вялікую колькасць панегірыкаў, вершаў і одаў у гонар Станіслава Панятоўскага. Літаратуразнаўца Данута Мышко характарызуе Станіслава Трамбецкага як папярэдніка наступнага пакалення польскіх паэтаў-асветнікаў XVIII стагоддзя, якія прынеслі ў літаратуру жанры памфлету, агітацыйнага вершу, палітычнай лістоўкі[5].

Зноскі

  • Myszko D. Oda w poezji S. Trembeckiego // Literatury wschodnioslowianskie z najnowszych badan / pod red. H. Twaranowicz. — Bialystok: Wydawnictwo Uniwersytetu w Bialymstoku, 2010. — С. 325—332.